У верасні 2025-га ў Беларусі пройдуць сумесныя вучэнні АДКБ

Пра правядзенне на тэрыторыі Беларусі ў верасні 2025 года сумесных вучэнняў АДКБ паведаміў міністр абароны Віктар Хрэнін на сустрэчы з генеральным сакратаром арганізацыі Імангалі Тасмагамбетавым.

30.10.2024 / 19:28

Як адзначае прэс-служба Мінабароны, вучэнні пройдуць у тры этапы. Першы будзе называцца «Узаемадзеянне-2025», другі — «Пошук-2025», трэці — «Эшалон-2025».

На сустрэчы Хрэнін азнаёміў генеральнага сакратара АДКБ з» бягучай ваенна-палітычнай абстаноўкай ва Усходнееўрапейскім рэгіёне калектыўнай бяспекі», гаворыцца ў паведамленні ведамства.

«Бакі абмеркавалі асноўныя сферы супрацоўніцтва на пляцоўцы арганізацыі ў бягучым годзе, а таксама магчымыя напрамкі далейшага ўзаемадзеяння», — паведамляе Мінабароны.

Пашынян: АДКБ стварае пагрозы для бяспекі Арменіі

Пашынян заявіў пра замарозку Арменіяй удзелу ў АДКБ

Сумесныя беларуска-расійскія вучэнні пройдуць у верасні наступнага года

Nashaniva.com