Вольга Чамаданава таксама будзе спарынг-партнёрам на выбарах
У ЦВК падала дакументы аб рэгістрацыі ініцыятыўнай групы па вылучэнні кандыдатам у прэзідэнты яшчэ адна персона, даволі добра знаёмая грамадскасці — Вольга Чамаданава.
30.10.2024 / 19:04
Паведамляецца, што былую прэс-сакратарку МУС, а пасля галоўнага ідэолага Мінска Вольгу Чамаданаву вылучылі патэнцыйнай кандыдаткай у прэзідэнты на пасяджэнні праўлення Беларускага саюза жанчын.
Чамаданава атрымала сумную вядомасць як прэс-сакратарка МУС у драматычны перыяд масавых пратэстаў у Беларусі.
Таксама сёння стала вядома, што зарэгістраваныя дзве іншыя групы меркаваных спарынг-партнёраў Лукашэнкі — кіраўнікоў Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі Сяргея Гайдукевіча і Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці Аляксандра Хіжняка.
Вольга Чамаданава аб пратэстах 2020 года: Выдатна разумела, за што і дзеля каго змагалася
У прапагандысцкіх ток-шоу цяпер здымаецца і дачка Чамаданавай
У Лукашэнкі будзе яшчэ адзін спарынг-партнёр
Гайдукевіч падаў дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы