Шматдзетны бацька з Лоева схаваўся ад судовага выканаўцы ў скрыні для газавых балонаў
Мужчына доўга не плаціў камуналку, і да яго прыйшлі.
30.10.2024 / 15:32
Ілюстрацыйнае фота
Судовы выканаўца ў Лоеве трапіла ў кур'ёзную сітуацыю, калі наведвала неплацельшчыкаў камунальных паслуг.
Дзверы дома былі зачыненыя, але ў выканаўцы склалася адчуванне, што гаспадары знаходзяцца дзесьці на ўчастку. Яна вырашыла праверыць сваё меркаванне.
На ўчастку выканаўца выявіла скрыню для захоўвання газавых балонаў. Аднак замест ёмістасцяў з прапанам з-пад вечка выглядвала макушка гаспадара дома.
Замест адказу на пытанне, ці зручна сядзець у драўлянай скрыні, даўжнік стаў моўчкі выбірацца са схованкі. Ён запэўніў судовую выканаўцу, што пагасіць доўг у найбліжэйшы час.
Як паведамляе абласное ўпраўленне юстыцыі, мужчына абяцанне выканаў, і выканаўчая вытворчасць была закрытая.