Уначы з-за «шахеда», які ляцеў на Гомель, паднімалі авіяцыю

Як мінімум адзін расійскі дрон-камікадзэ залятаў у Беларусь мінулай ноччу, піша «Беларускі Гаюн».

30.10.2024 / 12:49

Дрон зайшоў у Беларусь каля 02:29 у раёне вёскі Краўцоўка Гомельскага раёна і трымаў курс на Гомель.

Для яго перахопу каля 03:10 з Баранавічаў паднімалі дзяжурны знішчальнік ВПС РБ, які да 4-й раніцы кружыў на паўднёвым усходзе краіны.

Што адбылося з «шахедам» далей — невядома. Па даных Паветраных Сіл УСУ, за ноч было лакацыйна страчана 25 БПЛА.

«Шахеды» стабільна залятаюць на тэрыторыю Беларусі некалькі начэй запар.

Nashaniva.com