БЕЛ Ł РУС

Надвор'е

Сіноптыкі прагназуюць пад канец тыдня пахаладанне і мокры снег

30.10.2024 / 11:28

Nashaniva.com

Прагноз надвор'я на 31 кастрычніка — 2 лістапада. 

У чацвер, 31 кастрычніка, ноччу +2..+8°С, максімальная днём +7..+13°С.

1 лістапада дажджы. Вецер многіх раёнах краіны моцны парывісты. Ноччу +3..+10°С, максімальная днём +8..+14°С.

У суботу, 2 лістапада, чакаецца паступленне арктычнай паветранай масы. Пахаладае. На большай частцы тэрыторыі рэспублікі пройдуць ападкі (дождж, мокры снег). Месцамі па паўночна-ўсходняй палове краіне слабы галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца.

Вецер у многіх раёнах моцны парывісты. Ноччу ад -2°С па поўначы да +6°С па поўдні, максімальная днём ад 0°С па паўночным усходзе да +8°С па поўдні краіны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула