У Мядзельскім раёне двое мужчын загінулі, выпіўшы антыфрыз

Падрабязнасці расказалі ў Следчым камітэце.

30.10.2024 / 10:29

Скрыншот відэа СК

Мужчыны за дзень да трагедыі падзараблялі на прысядзібным участку, які належыць дачніку з Мінска.

У гаражы яны знайшлі каністру з вадкасцю ружовага колеру і надпісам «антыфрыз», якую выпілі замест алкаголю.

Раніцай наступнага дня сужыцелька аднаго з мясцовых жыхароў выявіла іх без прытомнасці, яны памерлі.

На месцы здарэння працавала следча-аператыўная група.

Nashaniva.com