Махляры прыдумалі новы спосаб крадзяжу акаўнтаў у Telegram

Зламыснікі пішуць нібыта ад імя адміністрацыі месенджара.

29.10.2024 / 15:13

У Беларусі ашуканцы ўжываюць новы спосаб угону акаўнтаў у Telegram. Яны спрабуюць выдаць сябе за адміністратараў Telegram. Яны паведамляюць карыстальніку, што акаўнт спрабуюць узламаць, піша Onliner.

Зламыснікі выкарыстоўваюць іконку з лагатыпам Telegram і дасылаюць паведамленне з такім тэкстам:

«Ваш акаўнт быў узламаны зламыснікамі. Было здзейснена мноства спробаў ўваходу ў ваш акаўнт».

Затым невядомыя прапануюць перайсці па спасылцы, каб абараніць свае даныя. Спасылка, натуральна, фішынгавая, пераход па ёй можа прывесці да страты акаўнта.

Распазнаць фальшывага адміністратара можна па некалькіх прыкметах: напрыклад, іконка акаўнта крывая і без птушачкі, нумар тэлефона скрыты, а ўказаны IP звычайна убіты наўздагад — ён знаходзіцца, напрыклад, у Мексіцы.

Nashaniva.com