Родры атрымаў «Залаты мяч — 2024»
Сёння ў Парыжы адбылося штогадовае ўручэнне прэміі ад часопіса France Football па выніках сезона 2023-2024.
29.10.2024 / 00:44
Родры. Фота Neal Simpson/Sportsphoto/Allstar via Getty Images
Паўабаронца «Манчэстэр Сіці» і зборнай Іспаніі Родры атрымаў галоўны прыз — «Залаты мяч — 2024».
Родры ўлетку выйграў са зборнай Іспаніяй чэмпіянат Еўропы. Аднак у верасні ён атрымаў траўму калена і выбыў фактычна на цэлы сезон.
Айтана Банмаці («Барселона») атрымала жаночы «Залаты мяч».
Астатнія вынікі:
Найлепшым маладым гульцом сезона быў названы 17-гадовы форвард «Барселоны» Ламін Ямаль.
«Барселона» названая найлепшым жаночым футбольным клубам сезона. Мадрыдскі «Рэал» — найлепшым мужчынскім футбольным клубам сезона-2023/24
Форварды «Баварыі» і «Рэала» Хары Кейн і Кіліян Мбапэ названыя найлепшымі бамбардзірамі 2023-2024. Яны забілі па 52 мячы.
Галкіпер «Астан Вілы» і зборнай Аргенціны Эміліяна Марцінес другі год запар атрымлівае званне найлепшага варатара свету.
Карла Анчэлоці («Рэал»), што выйграў Лігу чэмпіёнаў, названы найлепшым трэнерам. Эма Хейс («Чэлсі», зборная ЗША) названа найлепшым трэнерам у жаночым футболе.
***
З 2008 па 2023 год «Залатыя мячы» бралі Ліянель Месі (восем разоў) і Крышціяну Раналду (5), выключэнне — Лука Модрыч у 2018 годзе і Карым Бензема (2022).