Марына Ментусава расказала пра разрыў з мужчынам. Прычына вас здзівіць

Марына Ментусава, асветніца на тэму гендарнай роўнасці і вядучая ютуб-шоу «Обычное утро», напісала ў Х (твітары) трэд пра тое, што з ёй расстаўся мужчына. Паляк, з якім Марына была ў адносінах, не здолеў змірыцца з адной яе задзірыстай звычкай.

28.10.2024 / 15:46

Марына Ментусава. Фота: dementusova / X

Марына расказвае, што нядаўна яна ўпершыню з часоў разводу вырашыла ўступіць у адносіны. Яна пачала сустракацца з палякам: «Здаецца, амаль Еўропа, чалавек прагрэсіўны — вада мокрая, трава зялёная, жанчын гвалціць нельга». 

У пачатку адносінаў пара сур’ёзна пагутарыла пра асабістыя межы, і Марына кажа, што тады абараніла пэўныя важныя для яе рэчы — магчымасць свабодна весці сацсеткі, насіць чырвоныя сукенкі і публікаваць у сеціве адкрытыя фоты, у тым ліку з ягадзіцамі. 

Тым не менш, раз на тыдзень Марына заўважала з боку мужчыны дзеянні, якія можна было лічыць чырвонымі сцяжкамі, але той прасіў прабачэння і адносіны працягваліся. Напрыклад, ён спрабаваў абмежаваць Марыну ў тым, што яна публікуе ў інстаграме, у тым ліку прымусіць адмовіцца ад адкрытых фота ў сеціве, а таксама шмат пытаўся пра колькасць палавых партнёраў у жанчыны. 

Вядучая прыводзіць яшчэ некалькі цытат былога, якія, як яна цяпер разумее, мусілі яе насцярожыць. Напрыклад, калі яна збіралася на сустрэчу з кімсьці, былы пытаўся, з кім гэтая сустрэча — з мужчынам ці жанчынай. Таксама ён лічыў, што жанчыны, якія публікуюць нюдсы, прадаюць сябе, і казаў: маўляў, я ведаю, наколькі я добры і што я магу прапанаваць.

Але адносіны ўсё роўна выглядалі файнымі, піша Марына:

«Пры гэтым чалавек казаў пра нейкае вар’яцкае каханне і пра тое, што я найлепшая ў свеце, што ён хоча са мной сям’ю і ніколі нікога не раўнаваў. Гэта такая дыяментавая локшына, што я павялася і абсалютна забыла праверыць — ён у мяне закаханы ці ў тую версію мяне, якую сам сабе прыдумаў.

Бо рэальная версія мяне часам танчыць на барных стойках і посціць задзёрыстую д*пу ў твітар, гэта не адмяняе яе здольнасці кахаць, быць вернай, разумнай, таленавітай і ўсялякай іншай. Але гэта не можа быць выключана як нешта неліквіднае — гэтыя 10% дурасці цалкам мае».

Скончылася тым, што паляк вырашыў разарваць адносіны з Марынай і матываваў гэта тым, што яна публікавала ў сеціве кадры са сваімі ягадзіцамі. Жанчына з гумарам піша, што ўсе высновы з гэтай сітуацыі яшчэ не зрабіла, але вырашыла публікаваць такія здымкі яшчэ часцей, каб загадзя адсейваць мужчын з поглядамі, як у яе былога, бо «асабістыя межы — гэта база».

Трэд Ментусавай сабраў больш за 350 тысяч праглядаў і з сотню каментароў. Амаль усе карыстальнікі асуджаюць мужчыну — маўляў, страціў шыкоўную кабету, яму ж будзе горш.

«Паглядзіце, што нарабілі мужчыны». Марына Ментусава — пра жанчын, што выратуюць свет, працу ў Расіі, асабістае жыццё і «Обычное утро»

Анджэліна Джолі сустракаецца з модным рэперам, маладзейшым за яе на дзевяць гадоў

Фліртавалі так? А вось ніколі так не рабіце

Nashaniva.com