У іспанскіх СМІ з'явіўся зліў вынікаў «Залатога мяча»

Напярэдадні ўручэння «Залатога мяча» ў іспанскіх СМІ з'явіліся «злівы» вынікаў галасавання. Так, па адной з версій, уладальнікам самай прэстыжнай асабістай узнагароды стане бразільскі форвард «Рэала» Вінісіус Жуніёр, піша Championat.com.

28.10.2024 / 13:47

Вінісіус Жуніёр. Фота: Bernat Armangue / AP

Другое месца нібыта заняў Родры з «Манчэстэр Сіці», а трэцяе — Джуд Белінгем з «Рэала». Другі зліты ў СМІ рэйтынг дэманструе іншую карціну.

Згодна з ім, уладальнікам «Залатога мяча» стане гулец «Манчэстэр Сіці» Родры. Другое месца зойме Вінісіус, а на трэцім радку зноў лічыцца Белінгем.

Хто насамрэч атрымае «Залаты мяч» — даведаемся ўжо сёння 28 кастрычніка. Урачыстая цырымонія пройдзе ў парыжскім тэатры Шатле. Пачатак мерапрыемства — а 21:00 па мінскім часе.

Nashaniva.com