Лукашэнка заявіў, што Захаду не ўдалося паставіць Расію і Беларусь на калені

Пра гэта ён распавёў у панядзелак у Палацы Незалежнасці на сустрэчы з першым віцэ-прэм'ерам урада Расіі Дзянісам Мантуравым.

28.10.2024 / 13:22

Фота: БелТА

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што дзякуючы развіццю расійскай прамысловасці Захаду не ўдалося паставіць Расію і Беларусь на калені, перадае Sputnik.

Пра гэта ён распавёў у панядзелак у Палацы Незалежнасці на сустрэчы з першым віцэ-прэм'ерам урада РФ Дзянісам Мантуравым.

«Дзяніс Валянцінавіч, мы апошнім часам шмат з расіянамі, з кіраўніцтвам Расіі гаворым пра тое, што Захаду так і не ўдалося нас на калені паставіць, прыціснуць, нахіліць. І ў гэтым вялікая заслуга тых сектараў эканомікі, якія вы ўзначальваеце, перш за ўсё, прамысловасці», — сказаў Лукашэнка.

Ён таксама падзякаваў ураду і прэзідэнту РФ Уладзіміру Пуціну за тое, што Расія прафінансавала многія сумесныя імпартазамяшчальныя праекты.

Nashaniva.com