У Браславе дзевяцігадовая дзяўчынка распавяла маме, што стала ахвярай педафіла. Але тая ёй не паверыла

Тады дзіця паскардзілася настаўнікам, і падазраванага затрымалі.

28.10.2024 / 12:10

Фота: ілюстрацыйнае

У Браславе затрымалі 23-гадовага мужчыну, якога падазраюць у сэксуальным гвалце над дзевяцігадовай дзяўчынкай. Паводле звестак міліцыі, затрыманы пражываў па суседстве з сям'ёй школьніцы, быў у даверных адносінах з дзяўчынкай.

Аднак у адзін з дзён, калі дзяўчынка прыйшла да яго ў двор, ён зацягнуў яе ў гаспадарчую пабудову і здзейсніў дзеянні сэксуальнага характару.

Пра здарэнне дзіця распавяла маці, але тая ёй не паверыла. Тады дзяўчынка звярнулася па дапамогу да настаўнікаў, а тыя паведамілі ў міліцыю. С

ледчыя распачалі крымінальную справу за гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характару ў дачыненні да заведама малалетняй. Фігуранту пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Nashaniva.com