Сумесныя беларуска-расійскія вучэнні пройдуць у верасні наступнага года

Сумесныя беларуска-расійскія вучэнні пройдуць у верасні наступнага года. Пра гэта паведаміў у эфіры тэлеканала СТБ камандуючы Ваенна-паветранымі сіламі і войскамі супрацьпаветранай абароны Андрэй Лук'яновіч.

28.10.2024 / 11:19

Ілюстрацыйнае фота: Мінабароны

«Спланаваныя аператыўна-тактычныя вучэнні з баявой стральбой як на палігонах Расійскай Федэрацыі, так і на тэрыторыі Рэспублікі Беларусі. Спланавана сумеснае лётна-тактычнае вучэнне. Пакуль не буду раскрываць з кім, бо пацверджанне пакуль яшчэ чакаем. Вынікам баявой падрыхтоўкі на 2025 годзе стане сумеснае лётна-тактычнае вучэнне 2025, якое пройдзе на тэрыторыі Рэспублікі Беларусі ў верасні», — сказаў ён.

Nashaniva.com