Каля Тэль-Авіва грузавік заехаў у натоўп на прыпынку — дзясяткі параненых

На поўначы ад Тэль-Авіва грузавік заехаў у людзей на аўтобусным прыпынку. Паведамляецца аб дзясятках пацярпелых. Сам кіроўца забіты грамадзянскімі ўзброенымі людзьмі, што былі побач. 

27.10.2024 / 13:09

Як піша The Times of Israel, дзясяткі людзей атрымалі раненні ў выніку наезду грузавіка на людзей каля вайсковай базы Глілот.

Грузавік пратараніў натоўп людзей, што былі на аўтобусным прыпынку. Паліцыя падазрае, што гэта быў тэрарыстычны акт.

Кіроўца грузавіка быў застрэлены ўзброенымі грамадзянскімі асобамі, якія знаходзіліся ў гэтым раёне.

Згодна з першапачатковымі данымі паліцыі, аўтобус спыніўся на прыпынку, каб высадзіць пасажыраў. У гэты час грузавік пратараніў людзей, якія там знаходзіліся.

Былі шпіталізаваны 35 пацярпелых, сярод іх шасцёра ў цяжкім стане. Многія пацярпелыя — пажылыя людзі, якія прыехалі ў музей, размешчаны непадалёк.

У раёне Глілот знаходзіцца штаб-кватэра Масада, а таксама некалькі падраздзяленняў ЦАХАЛа. 

Nashaniva.com