У ЕС ужо шэсць гадоў хочуць адмяніць перавод гадзіннікаў. Але вось чаму справа не рухаецца

Еўрапейская камісія прапанавала пакласці канец пераводу гадзіннікаў яшчэ шэсць гадоў таму. Аднак у нядзелю, 27 кастрычніка, краіны Еўрапейскага саюза зноў разам перайшлі на зімовы час.

27.10.2024 / 10:22

Еўрапейская камісія прапанавала спыніць пераводзіць стрэлкі гадзіннікаў у Еўрасаюзе яшчэ ў 2018 годзе на патрабаванні краін ЕС. Аднак пазней пытанне гэта выпала са спісу прыярытэтаў: краіны сутыкнуліся з пандэміяй каранавіруса, вайной Расіі ва Украіне і энергетычным крызісам, піша LRT.

Дзеля функцыянавання ўнутранага рынку краінам ЕС даводзіцца прымаць рашэнне аб адмене пераводу гадзін сумесна. 

Рашэнне аб пастаянным пераходзе на летні ці зімовы час павінна прымацца кожнай дзяржавай ЕС. Аднак гэта рэкамендуецца рабіць скаардынавана.

У той час як Эстонія, Латвія і Літва хацелі б заставацца ў летнім часе, Фінляндыя, якая знаходзіцца ў тым жа часавым поясе, што і нашы краіны, выказала жаданне стала заставацца ў зімовым часе.

Аднак у апошнія гады гэтае пытанне актыўна не абмяркоўвалі.

Nashaniva.com