«Выжыла і гэтаму радая». Таццяна Караткевіч расказала, што адчувала падчас зняволення

Былая кандыдатка на прэзідэнцкіх выбарах 2015 года Таццяна Караткевіч пасля нядаўняга адбыцця 15-сутачнага арышту за «распаўсюд экстрэмізму» напісала ў фэйсбуку пост, у якім расказала пра тое, як «пабывала ў іншым свеце».

26.10.2024 / 20:23

Таццяна Караткевіч. Фота: facebook.com/tania.karatkevich

«Апошнія два тыдні маіх жыццёвых падзеяў былі жорсткімі, непрадказальнымі і незнадзейнымі. Як быццам бы пабывала ў іншым свеце, які жыве па іншых законах і ў іншай інфармацыйнай прасторы, як у серыяле «Вельмі дзіўныя справы». Толькі гэта не фільм, гэта наша рэчаіснасць, ад якой пакутуюць тысячы людзей і якой патрэбны перамены.

Адчула стомленасць людзей ад сітуацыі і запыт на мір і паразуменне. Я не была ўпэўненая, што вытрымаю нават адзін дзень без шырокіх магчымасцыў выбару і свабоды. Выжыла і гэтаму радая.

Хачу сказаць вялікі дзякуй усім добрым людзям, якіх я сустрэла за гэтыя дні, сваёй сям’і, сябрам і калегам ды аднадумцам.

Вельмі дапамагае вытрымаць цяжкасці разуменне таго, што добрых людзей большасць, што ты не адна, не адзін.

Дзякую вялікі ўсім за добрыя і светлыя думкі, позіркі, словы, абдымкі, сустрэчы».

Таццяну Караткевіч асудзілі па адміністратыўным палітычным пратаколе. Яна атрымала 15 сутак. Фармальнай прычынай стала тое, што ў сацсетках Караткевіч знайшлі нейкае «забароненае» фота з 2020 года.

«Яна ў парадку». Выйшла на волю экс-кандыдатка ў прэзідэнты Таццяна Караткевіч

Экс-кандыдатку ў прэзідэнты Таццяну Караткевіч пасадзілі на 15 сутак

«Дзмітрыеву сказалі: «Калі нешта не тое, адразу вернешся ў турму»

Санкцыі перагледзець, паслоў вярнуць? Што стаіць за «маніфестам» Андрэя Дзмітрыева

Nashaniva.com