ФБР расследуе ўзлом тэлефона Трампа кітайскімі хакерамі

У ЗША ФБР і Агенцтва па інфраструктурнай і кібербяспецы паведамілі аб расследаванні факту атрымання кітайскімі хакерамі доступу да амерыканскіх тэлекамунікацый.

26.10.2024 / 14:32

Фота: Manuel Balce Ceneta / AP

Гаворка ідзе пра спробу хакераў атрымаць доступ да тэлефонаў кандыдата ў прэзідэнты ад Рэспубліканскай партыі Дональда Трампа і кандыдата ў віцэ-прэзідэнты Джэй Дзі Вэнса, піша Расійская служба Радыё Свабода.

Кітайскія хакеры таксама планавалі атрымаць доступ да тэлефонаў людзей, звязаных з выбарчай кампаніяй дэмакрата Камалы Харыс.

Паводле даных The New York Times, аперацыя таксама была накіравана на прылады, якія належаць сенатару-дэмакрату Чаку Шумеру.

Следчыя спрабуюць высветліць, якія даныя маглі быць выкрадзеныя ў выніку ўзлому з боку кітайскіх хакераў. The New York Times адзначае, што, верагодна, хакеры спрабавалі ўзламаць сістэмы амерыканскай тэлекамунікацыйнай кампаніі Verizon.

Nashaniva.com