У Вільні невядомыя падпалілі дзверы Беларускага дома ФОТЫ

Гэта не першы інцыдэнт такога кшталту. У папярэдніх выпадках многае паказвала, што замоўцамі выступалі замежныя спецслужбы, аднак выканаўцаў яшчэ ні разу не выявілі.

26.10.2024 / 10:36

«Ранак пачаўся не з кавы», — напісалі ў сацыяльных сетках Цэнтра беларускай супольнасці і культуры, які называюць яшчэ «Беларускім домам».

Інцыдэнт здарыўся ўначы з пятніцы на суботу. Пры гэтым таксама быў сапсаваны мурал каля будынка — копія дыджэяў з мінскай «Плошчы Перамен» 2020 года.

На доме па адрасе Віленская (Vilniaus g.), 16, дзе месціцца Цэнтр беларускай супольнасці і культуры і Віленскі Беларускі музей імя Івана Луцкевіча, напісалі па-літоўску «Прэч з Літвы».

Гэта не першы інцыдэнт такога тыпу. У папярэдніх выпадках многае паказвала, што замоўцамі выступалі замежныя спецслужбы, аднак выканаўцаў яшчэ ні разу не выявілі.

Раней акты вандалізму ўчыняліся супраць таго самага Беларускага дома, крамы «Кропка», якую трымае былы палітвязень з Беларусі, і капліцы беларускай праваслаўнай парафіі Канстанцінопальскага патрыярхата, каля офіса «Дапамогі» і на сцяне каля ЕГУ.

Nashaniva.com