У Глыбоцкім раёне ў лабавым сутыкненні загінула ўся сям'я

Трагедыя здарылася вечарам у пятніцу, паведамляе СК.

26.10.2024 / 09:44

Скрыншот відэа СК

26-гадовы кіроўца аўтамабіля DS паблізу Празарокаў выехаў на сустрэчную паласу руху, дзе сутыкнуўся з машынай Opel.

У выніку ДТЗ 39-гадовы кіроўца другой машыны загінуў на месцы. Яго 37-гадовая жонка і 17-гадовая дачка памерлі ў бальніцы. Кіроўца DS у цяжкім стане шпіталізаваны.

На месцы здарэння працавала следча-аператыўная група.

Заведзена крымінальная справа па ч. 3 арт. 317 (парушэнне правілаў дарожнага руху, што пацягнула па неасцярожнасці смерць двух і больш асоб).

Nashaniva.com