Наступнай ноччу Еўропа пераходзіць на зімовы час. Ці трэба пераводзіць стрэлкі гадзіннікаў беларусам?

У ноч на нядзелю краіны Еўропы перавядуць стрэлкі на гадзіну назад.

26.10.2024 / 09:30

Ці трэба пераводзіць стрэлкі ў Беларусі?

У Беларусі не трэба, наша краіна, як і Расія, не пераводзіць стрэлкі больш за 10 год.

Але нават калі вы і жывяце ў Еўропе, то сучасныя гаджэты, хутчэй за ўсё, самі перавядуцца. Застаецца перавесці толькі насценныя гадзіннікі, гадзіннікі на падлогу, таймеры ў духоўках і мікрахвалёўках.

Розніца ў часе паміж Мінскам, Вільняй, Рыгай і Кіевам будзе складаць адну гадзіну, з Варшавай і Берлінам — дзве.

Пераход на зімовы час крыху скарэктуе расклад аўтобусаў у заходнім кірунку. Самалёты на Захад не лётаюць, цягнікі не ходзяць.

Зімовы час у Еўропе, а таксама з першай нядзелі лістапада ў ЗША, будзе доўжыцца да апошняга тыдня сакавіка.

Nashaniva.com