50-гадовага жыхара Мінскага раёна прысудзілі да пяці гадоў калоніі за данаты праваабарончым ініцыятывам і палітвязням

У Мінскай вобласці да пяці гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму прысудзілі 50-гадовага мужчыну, якога абвінавацілі ў фінансаванні «экстрэмісцкай» дзейнасці (ч. 1 і ч. 2 артыкула 361-2 КК) і садзейнічанне «экстрэмісцкай» дзейнасці (Частка 1 і частка 2 артыкула 361-4 КК), піша «Медыязона».

26.10.2024 / 09:17

Паводле звестак пракуратуры, мужчына са студзеня 2021 года па жнівень 2022 года зрабіў шэсць пераводаў «экстрэмісцкім фармаванням» «Беларуская рада культуры», «Краіна для жыцця» і Dissidentby, на суму ў 1,3 тысячы рублёў.

Таксама ён аказаў садзейнічанне дзейнасці «экстрэмісцкіх фармаванняў» Dissidentby і «Праваабарончы цэнтр «Вясна», зрабіўшы 26 грашовых пераводаў на суму не менш за 500 рублёў на адрас 24 асоб, якія адбывалі пакаранне за «здзяйсненне злачынстваў «экстрэмісцкай» накіраванасці».

Акрамя пяці гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, мужчыну прысудзілі да штрафу 500 базавых велічынь (20 тысяч рублёў). Яго мабільныя тэлефоны канфіскавалі.

Nashaniva.com