У Мінск збіраецца лётаць яшчэ адна расійская авіякампанія

Пра планы новай авіякампаніі пачаць палёты ў Мінск стала вядома з матэрыялаў да пасяджэння Міжведамаснай камісіі «Расавіяцыі» па допуску. Гаворка ідзе пра авіякампанію «НордСтар», якой плануюць выдаць допуск на лінію Мінск — Масква, піша Blizko.by.

25.10.2024 / 23:27

Пры гэтым допуск плануюць выдаць часовы (звычайна такі даецца на 3 месяцы) з частатой палётаў 1 раз на тыдзень.

Вядома, што ў канцы кастрычніка самалёт «НордСтар» прылятаў з Масквы ў Мінск, але гэта быў нерэгулярны рэйс. У раскладзе кампаніі і сістэме браніравання білетаў у Мінск гэтай авіякампаніі пакуль яшчэ няма.

Авіякампанія «НордСтар» уваходзіць у лік 15 найбуйнейшых авіяперавозчыкаў Расіі і базуецца ў Маскве і Краснаярску. Кампанія абслугоўвае многія паўночныя маршруты па Расіі, а таксама некалькі міжнародных. У парку кампаніі 9 самалётаў Boeing 737-800 і 1 самалёт Boeing 737-300.

Цяпер допуск на гэтую лінію маюць расійскія авіякампаніі «Аэрафлот» (49 разоў на тыдзень), «Победа» (7 разоў на тыдзень), «Северный ветер» (Nordwind, 7 разоў на тыдзень) і афіляваная з ёй кампанія «Ікар» (7 разоў на тыдзень), «Сібір» (S7, 7 разоў на тыдзень) і «ЮТэйр» (21 раз на тыдзень).

Допуск кампаніі «НордСтар» збіраюцца выдаць, адначасова забраўшы права на палёты ў кампаніі «Северный ветер».

Пры гэтым дзейнічае міжурадавае пагадненне, згодна з якім, нягледзячы на колькасць выдадзеных допускаў, кожны бок (асобна Беларусь і асобна Расія) могуць выконваць не больш чым па 63 рэйсы ў тыдзень паміж Мінскам і Масквой. Гэта значыць, усе дапушчаныя на лінію расійскія авіякампаніі могуць выконваць па 9 рэйсаў у дзень, і столькі ж — беларускія авіякампаніі.

Борт Лукашэнкі з-за тэхнічных праблем вярнуўся ў Мінск без яго

«Белавія» прадае апошні канадскі самалёт са свайго авіяпарку

Самалёт з Беларусі праляцеў над Літвой і Польшчай. Як так атрымалася?

Nashaniva.com