Адзін з мінскіх рэстаранаў закрыўся пасля 15 гадоў працы
Амаль у цэнтры Мінска закрыўся рэстаран In Vino. Да гэтага ён 15 гадоў прапрацаваў у адной з «кукурузін» на вуліцы Веры Харужай, піша CityDog.io.
25.10.2024 / 23:00
Рэстаран In Vino адкрылі ў ліпені 2009 года. Там спецыялізаваліся на меню еўрапейскай і аўтарскай кухні. Ва ўстанове была веранда, якая працавала круглы год, і невялікая зала.
Як заўсёды ўдакладнялі ўладальнікі, галоўная канцэпцыя рэстарана — гэта ўтульная хатняя атмасфера і смачная ежа, без пафасу і модных тэндэнцый.
Мяркуючы па расказах чытачоў CityDog.io, справы ва ўстанове ў апошнія некалькі гадоў ішлі не вельмі добра, а кліентаў стала значна менш, нягледзячы на тое, што рэстаран размяшчаўся ў офісным будынку.
Цяпер на месцы колішняга рэстарана плануюць адкрыць кавярню пад назвай «Афрыкана».
У Мінску здаюць кватэру з «рамантычным рамонтам» для «маляўнічага жыцця». Хочаце паглядзець?