Мінздароўя патлумачыла, чаму забараніла «Ролтан» у Беларусі

Міністэрства знайшло парушэнне нарматываў у прадукцыі вытворцы папулярнай вермішэлі хуткага прыгатавання.

25.10.2024 / 20:48

Фота: Wikimedia Commons

Міністэрства аховы здароўя забараніла продаж у Беларусі прадукцыі гандлёвых марак «Петра», «Ролтан» і іншых вытворчасці расійскай кампаніі «Марэвен Фуд Сэнтрал».

У фасаваным бульбяным пюрэ з курыным смакам «Петра» ў нармаваным аб'ёме прадукцыі знайшлі каліформы — бактэрыі кішэчных палачак.

У Мінздароўя патлумачылі, што парушэнне нарматываў па мікрабіялагічных паказчыках, у тым ліку па ўтрыманні бактэрый групы кішэчнай палачкі, могуць прывесці да харчовых атручванняў рознай ступені цяжкасці.

Парушэнні сталі падставай для забароны на ўвоз на тэрыторыю Беларусі і на продаж усяго асартыменту прадукцыі «Марэвен Фуд Цэнтрал».

Калі вытворца выправіць парушэнні і ўвядзе эфектыўны кантроль якасці, «Ролтан» можа вярнуцца на прылаўкі беларускіх крамаў, запэўнівае Мінздароўя.

«Ролтан» і BigBon знікнуць з паліц беларускіх крам 

Пара з Ліды, каб ашчадзіць на адпачынку ў адной з самых багатых краін свету, прывезла з сабой «ролтаны» і кашы

У Беларусі сталі выпускаць замест ролтана «лапшуху»

Nashaniva.com