Блогер эмацыйна расказаў, дзе ў Беларусі самыя паганыя дарогі. І зусім не з-за іх пакрыцця

У тыктоку з'явілася 5-хвіліннае відэа, у якім барысаўскі тыктокер жорстка і з прымяненнем нецэнзурнай лексікі крытыкуе дарогі ў Жодзіне, заўважыла выданне Ex-press.by. 

25.10.2024 / 19:01

Скрыншот з відэа

На думку блогера, не сама якасць дарог як такіх, а хаатычная разметка і арганізацыя руху робяць горад лідарам сярод самых нязручных для кіравання месцаў у Беларусі.

Ён расказаў, як палосы на дарозе раптам мяняюцца: спачатку ты едзеш па адной паласе, потым раптам з'яўляецца велапаласа, а праз некалькі метраў палосы разыходзяцца ў розныя бакі. З'яўляюцца нечаканыя перашкоды, пры гэтым адсутнічаюць папераджальныя знакі.

@ruporzdravomisliya #беларусь #дороги #новости #автомобиль #борисов #борисов_беларусь #жодино #рекомендации ♬ оригинальный звук - Артем

Адзін з ключавых момантаў у відэа — гэта апісанне абсурднасці сітуацыі з часовай разметкай, якая стварае хаос на дарогах. На думку тыктокера, калі б кіроўцы дзейнічалі дакладна ў адпаведнасці з ёй, то аварыі адбываліся б літаральна «на роўным месцы».

Ён таксама падкрэсліў, што многім кіроўцам дапамагае толькі вопыт частага праезду праз Жодзіна або назіранне за тым, як рухаюцца машыны наперадзе.

Таксама блогер іранічна адзначыў, што ў Жодзіне ўсё ж такі вядуцца дарожныя работы. І пажартаваў, што гэта робіцца не для мясцовых жыхароў, а таму што «прыедзе прэзідэнт»:

«Павінен проста прэзідэнт прыехаць. Вось таму там спецыяльна для прэзідэнта зрабілі паркоўку. Так. Што гэта я? І дарогу пашыраюць спецыяльна для прэзідэнта».

У каментарыях мясцовыя жыхары падтрымалі тыктокера, згаджаючыся, што дарогі ў Жодзіне сапраўды далёкія ад ідэалу.

На дарогах трох беларускіх абласцей з'явілася незвычайная разметка

На беларускіх дарогах пачынаюць уводзіць колерныя стоп-лініі

На МКАД з'явілася эксперыментальная разметка. Што яна значыць

Nashaniva.com