У Гомелі знайшлі амаль цуд свету — вісячыя агароды ВІДЭА

Відэа ў тыктоку за два дні набрала больш за 50 тысяч праглядаў і шмат ухвальных каментароў тых, хто ацаніў добрую ідэю, пішуць «Моцныя навіны».

25.10.2024 / 17:16

Скрыншот з відэа

Каментатары адзначаюць, што да такога агароду і кратам з мядзведкамі не дастаць, і яўна крэатыўны падыход да выкарыстання невялікай прасторы, калі гараж трэба, а ад перчыкаў адмовіцца цяжка.

@laykbum #беларусь #гомель #грядки ♬ Offroading - ROKKA

«Маме маёй толькі не паказвайце, а то ў нас будзе другі ярус агарода», — захваляваліся некаторыя карыстальнікі.

Краш-тэст ад чыноўнікаў — губернатар Магілёўшчыны паскакаў на лапаце

Дробязі з мінулага і новага жыцця. Настальгічны трэнд у беларускім тыктоку

У Мазыры ў гандлёвы цэнтр прыйшла каза ВІДЭА

Беларус сабраў мільён праглядаў у тыктоку, зрабіўшы з «мерседэса» бульбавоз

Nashaniva.com