«Ролтан» і BigBon знікнуць з паліц беларускіх крам 

Адразу дзве папулярныя маркі ежы хуткага прыгатавання знікнуць з паліц крам. Фуд-блогер Какабай у інстаграме апублікаваў ліст ад Міністэрства аховы здароўя. Афіцыйнай інфармацыі пакуль няма. 

25.10.2024 / 11:52

Міністэрства аховы здароўя ўвяло забарону на ўвоз, захоўванне і продаж у Беларусі прадукцыі расійскай кампаніі «Марэвен Фуд Сэнтрал». Менавіта гэтая кампанія займаецца вытворчасцю бульбянога пюрэ і локшыны хуткага прыгатавання такіх папулярных у Беларусі брэндаў як «Ролтан» і «БігБон».

Фота: koko_by / Instagram

Інфармацыяй пра забарону 24 кастрычніка падзяліўся фудблогер Павел Крамар. Ён апублікаваў скрыншот інфармацыйнага ліста. Па словах Крамара, «Ролтан» «знік з паліц», бо не прайшоў праверку беларускіх кантралюючых органаў.

Афіцыйнай інфармацыі на гэты конт няма. Якія менавіта парушэнні знайшлі кантралёры, не ўдакладняецца. Невядома таксама, ці часовая гэта забарона. 

Nashaniva.com