Краш-тэст ад чыноўнікаў — губернатар Магілёўшчыны паскакаў на шуфлі

Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка наведаў Бабруйск 24 кастрычніка. На бабруйскім прадпрыемстве «Легпрамразвіццё» яму паказалі новую прадукцыю, якой губернатар пахваліўся ў тыктоку. 

25.10.2024 / 10:17

@isachenkoonline Уникальное многопрофильное предприятие ЗАО «Легпромразвитие» производит в том числе изделия из пластика. В надежности - убедился лично. #Беларусь #могилевскаяобласть #Исаченко #лопата #производство ♬ оригинальный звук - IsachenkoOnline

На відэа Ісачанка скача на шуфлі і кідае кантэйнеры — пластык вытрымлівае ўсё. 

«Унікальнае шматпрофільнае прадпрыемства ЗАТ «Легпрамразвіццё» вырабляе ў тым ліку прадукцыю з пластыку. У надзейнасці пераканаўся асабіста», — напісаў Ісачанка пад пастом у тыктоку. 

Сярод каментатараў традыцыйна знайшліся скептыкі і крытыкі. «У якім стагоддзі мы жывём? Ну добра, дапусцім, атрымалася ў вас зрабіць шуфель, які не ламаецца, але можна зрабіць шуфель з лёгкай і трывалай ручкай, а не тронкам і г. д. Вось хто яе купіць у такім выглядзе?» 

«У Кітаі ўжо даўно гэтая хрэнь. Сумняваюся, што гэта яны самі вырабілі, бо ў продажы даўнютка ёсць», — пішуць у каментарах. 

Nashaniva.com