Каля Аўстраліі злавілі селядцовага караля. Кажуць, што гэта не на дабро

Селядцовы кароль — вельмі рэдкі ўлоў для гэтага рэгіёну. Рыбіну ўдалося выпадкова злавіць каля берагоў Паўночнай тэрыторыі Аўстраліі, піша Daily Mail. Фота з трохметровай рыбінай выклаў Керціс Петэрсан — капітан прагулачнага судна.

24.10.2024 / 21:41

Селядцовы кароль, ці інакш рэмень-рыба, лічыцца адной з самых незвычайных рыб Сусветнага акіяна. У яго змеепадобнае цела, даўжыня якога можа дасягаць 11 метраў.

Большую частку жыцця гэтая рыба праводзіць на глыбіні больш за 900 метраў і амаль ніколі не падымаецца да паверхні мора.

Іхтыёлагам вядомыя толькі 3 віды гэтых рыб.

Са старажытных часоў лічыцца, што з'яўленне селядцовага караля ў паверхневых водах з'яўляецца знакам хуткага катаклізму.

У прыватнасці, перад разбуральным землятрусам 2011 года ў Японіі на пляжы краіны вынесла каля двух дзясяткаў такіх рыб.

Таксама ў жніўні паведамлялася, што землятрус у Каліфорніі здарыўся праз 2 дні пасля таго, як непадалёк заўважылі селядцовага караля.

У Магілёўскай вобласці вылавілі 15-кілаграмовага шчупака. Даставалі з вады амаль гадзіну

Пад Полацкам мужчына лавіў рыбу, а злавіў чарапаху

У Чыжоўскім вадасховішчы вылавілі 15-кілаграмовага сома. Рыбіну даганялі на маторы

Навукоўцы з Акадэміі навук заклікалі беларусаў ісці проста да іх, калі недзе вывудзяць адну рыбіну

Nashaniva.com