У Магілёве пяцікласнік «замініраваў» школу

Сёння на лінію «102» паступіла ананімнае паведамленне пра тое, што школа №2 у Магілёве нібыта замініраваная. Голас таго, хто тэлефанаваў, быў відавочна дзіцячым, паведамляе УУС Магілёўскага аблвыканкама.

24.10.2024 / 19:51

Неўзабаве высветлілася, што тэлефанаваў 11-гадовы вучань гэтай самай школы, а зрабіў ён гэта з-за прайгранай сябру спрэчкі.

Крымінальная адказнасць у такіх выпадках надыходзіць з 14 гадоў і пагражае пазбаўленнем волі да 7 гадоў. Акрамя таго, з вінаватага спаганяюцца ўсе выдаткі па рэагаванні на ілжывае паведамленне.

11-гадовае дзіця не пасадзяць, але выдаткі цяпер лягуць на плечы ягоных бацькоў.

Nashaniva.com