На найбуйнейшых прадпрыемствах лёгкай прамысловасці раскрылі карупцыйныя схемы

Сілавікі Віцебскай вобласці ўстанавілі факты карупцыі адразу на некалькіх найбуйнейшых прадпрыемстваў лёгкай прамысловасці Беларусі, паведамілі ў прэс-службе МУС.

24.10.2024 / 19:32

Як сцвярджаецца, аператыўнікі ўстанавілі службовых асоб 11 найбуйнейшых прадпрыемстваў беларускай лёгкай прамысловасці, якія бралі хабары за спрыяльнае вырашэнне некаторых пытанняў.

Высветлілася, што названыя супрацоўнікі атрымлівалі грошы ад прадстаўніка віцебскай камерцыйнай структуры за перамогу ў тэндэрах па закупцы швейнага абсталявання, запчастак і камплектуючых.

Акрамя таго, пры ўзаемадзеянні з названым пастаўшчыком службовыя асобы прадпрыемстваў нібыта забяспечвалі своечасовасць разлікаў за пастаўленую прадукцыю.

Адзначаецца, што памер хабараў даходзіў да дзясяткаў тысяч рублёў. У выніку ў дачыненні да ўсіх удзельнікаў злачыннай схемы былі распачатыя крымінальныя справы.

У Гомелі за карупцыю судзяць «ганаровага гомсельмашаўца»

Лукашэнка памілаваў экс-кіраўніка сваёй аховы Уцюрына

Затрымалі трох топ-чыноўнікаў з Беларускай чыгункі

Nashaniva.com