Часова памяняюць графік і маршруты руху цягнікоў і электрычак
Планавы капітальны рамонт чыгуначнага моста на ўчастку Баранавічы — Брэст часова (31 кастрычніка і 1 лістапада) зменіць расклад і маршруты пасажырскіх цягнікоў. Пра гэта паведамляе прэс-служба Беларускай чыгункі.
24.10.2024 / 19:08
Так, цягнік № 28/27 Брэст — Масква адпраўленнем з Масквы 30 кастрычніка ў 23:37 будзе рухацца да станцыі Баранавічы-Палескія (час прыбыцця — 11:03). Са станцыі Баранавічы-Палескія цягнік адправіцца 31 кастрычніка ў 21:54 і прыбудзе ў Маскву згодна з дзейным раскладам у 9:37.
Акрамя таго, цягнік № 52/51 Брэст — Санкт-Пецярбург будзе курсіраваць змененым раскладам на ўчастку Брэст — Баранавічы праз станцыю Лунінец.
Цягнік № 51 Санкт-Пецярбург — Брэст адпраўленнем з Санкт-Пецярбурга 30 кастрычніка пройдзе праз станцыю Баранавічы-Палескія (9:32-10:02) і прыбудзе ў Брэст 31 кастрычніка ў 14:52.
Цягнік № 52 Брэст — Санкт-Пецярбург 31 кастрычніка адправіцца з Брэста ў 11:03, будзе рухацца праз станцыю Баранавічы-Палескія (16:20-16:50) і далей згодна з дзейным раскладам.
Акрамя таго, асобныя цягнікі міжрэгіянальных ліній бізнэс-класа, якія рухаюцца па маршруце Мінск — Брэст — Мінск, будуць ісці змененым раскладам і маршрутам Мінск — Баранавічы — Мінск, а некаторыя цягнікі адменяць.
31 кастрычніка асобныя цягнікі рэгіянальных ліній эканом-класа ў спалучэнні Брэст — Баранавічы — Брэст будуць курсіраваць змененым раскладам і маршрутам да станцыі Даманава.
Пад Барысавам мінівэн патрапіў пад грузавы цягнік — кіроўца загінула
Пасажырскі цягнік Гомель — Мінск збіў сёння лася
У Ганцавіцкім раёне пад коламі цягніка загінула 76-гадовая раварыстка