Make Russia small again. Зяленскі перайграў вядомы слоган Трампа

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падчас свайго ўчарашняга вячэрняга відэазвароту з’явіўся ў футболцы з надпісам, якім падражніў Крэмль.

24.10.2024 / 18:33

Скрыншот з відэа

На чорнай футболцы Зяленскага былі словы: Make Russia small again («Зрабі Расію зноў малой»), што стала своеасаблівай адсылкай да слогана прэзідэнцкай кампаніі Дональда Трампа Make America great again («Зрабі Амерыку зноў вялікай»).

Пры гэтым адносіны з Дональдам Трампам у Зяленскага не скажаш каб вельмі сардэчныя. Трамп крытыкуе дапамогу ЗША Украіне, а нядаўна абвінаваціў Зяленскага ў пачатку вайны, назваўшы яго «вялікім прадаўцом», які нібыта падмануў ЗША, каб атрымаць вялікую колькасць дапамогі.

Футболка Зяленскага, дарэчы, ужо прыцягнула ўвагу Міністэрства замежных спраў Расіі. Афіцыйная прадстаўніца ведамства Марыя Захарава назвала Зяленскага «крывавым вырадкам» і задала саркастычнае пытанне: «Маленькай, як што? СССР? Расійская Імперыя? А, я зразумела! Як Кіеўская Русь. Для гэтага нам патрэбен Кіеў».

Аказваецца, Беларусь не давала тэрыторыі для нападу на Украіну. Лукашэнка сцвярджае, што гэта было нешта іншае

Зяленскі раскрыў план Б на выпадак адмовы прыняцця ў НАТА

Канал, які звязваюць з Мінабароны Беларусі, распальвае нянавісць да Зяленскага з асаблівым цынізмам

Камала Харыс назвала Трампа фашыстам

Nashaniva.com