Лідчанін «на слабо» зняў штаны пасярод бара — і атрымаў крыміналку

Сябрам стала сумна, і яны вырашылі згуляць у гульню. Скончылася ўсё дрэнна.

24.10.2024 / 15:28

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Akim Akimov / vecteezy.com

Жыхар Ліды разам з сябрам адпачываў у адной з устаноў. Сябры выпівалі, але ім раптам стала сумна: наведвальнікаў у гэты час у бары не было, паразмаўляць не было з кім.

Хлопцы вырашылі згуляць у гульню «на слабо». Спачатку жаданні былі бяскрыўдныя: напрыклад, выпіць залпам куфель піва. Але ў нейкі момант адзін з сяброў загадаў іншаму ўстаць, зняць штаны і паказаць голую дупу.

30-гадоваму лідчаніну было не «слабо» — ён гэтае жаданне выканаў на вачах у афіцыянтак. Дзяўчаты вырашылі выклікаць міліцыю.

Цяпер у дачыненні да лідчаніна завялі крымінальную справу за хуліганства.

Nashaniva.com