Універсам «Цэнтральны» зноў выставілі на продаж
Цэнтральны выставілі на продаж на Realt. У 2018 годзе ўніверсам прадавалі амаль за 10 мільёнаў долараў. Цяпер цана ніжэйшая.
24.10.2024 / 12:10
У 2014 годзе ўніверсам «Цэнтральны» купіла кампанія «НП-Сэрвіс», якая займалася імпартам прадуктаў, а пазней развівала сетку «Дамашні». З-за фінансавых праблем у 2018 годзе «Цэнтральны» выставілі на продаж за 9,8 млн даляраў. Пакупніка тады не знайшлося. А ў 2021 годзе ў «Цэнтральным» адкрыўся супермаркет «Еўраопт».
І вось памяшканні «Цэнтральнага» зноў прадаюць. Гэта 4 паверхі плошчай 2813 м². Таксама пакупніку дастанецца зямельны ўчастак у 0,3094 га з правам часовага карыстання.
Цяпер «Цэнтральны» выстаўляюць за 6,74 мільёна даляраў.