ЦВК апублікаваў лагатып прэзідэнцкай кампаніі. І зноў лога ЦВК падобна да дыверсіі

ЦВК апублікаваў лагатып выбараў прэзідэнта, дату якіх учора прызначылі на 26 студзеня. Хутка яго выдалілі з сацсетак ЦВК, але яго паспелі перапосціць іншыя. 

24.10.2024 / 11:27

На лагатыпе стаіць дата выбараў — 25 лютага 2025 года. Цікава, што раней «Белпол» называў верагоднай датай выбараў 23 лютага 2025 года.

«Усё вельмі ёміста, ярка і стыльна», — патлумачыў гэты сімвал выбараў начальнік аддзела апарата ЦВК Беларусі Сяргей Шмарлоўскі. 

Неўзабаве лагатып памянялі на новы, з датай «26 студзеня».

Акрамя таго, надпіс па-руску паднялі вышэй за беларускі. 

Нагадаем, што ў лістападзе 2023 года ЦВК апублікаваў лагатып выбарчай кампаніі 2024 года. І гэта таксама было падобна да дыверсіі: апроч спрэчных дызайнерскіх вынаходніцтваў, беларусы знайшлі тут адно бясспрэчнае — прыдуманы сцяг Беларусі. Такога сцяга не існуе. 

Nashaniva.com