Пяць чалавек пацярпелі ў ДТЗ з маршруткай у Мінску

Маршрутка сутыкнулася з легкавіком на праспекце Дзяржынскага ў Мінску, паведамляе УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама. ДТЗ адбылося сёння каля 15:00.

23.10.2024 / 22:03

58-гадовы кіроўца маршрутнага таксі Fiat на скрыжаванні з вуліцай Шчорса працягнуў рух на чырвоны сігнал святлафора. У выніку аўто сутыкнулася з Hyundai, які пачаў рух праз скрыжаванне на зялёнае святло.

Трое пасажыраў маршруткі, а таксама кіроўца і пасажыр Hyundai былі дастаўленыя ў бальніцы.

Nashaniva.com