У Гродне мужчыну засыпала зямлёй на ўласным падворку

Інцыдэнт адбыўся на прыватным падворку на вуліцы Сямейнай у Гродне, паведамляе МНС.

23.10.2024 / 18:38

Скрыншот з відэа

Чалавек знаходзіўся ў траншэі пад зямлёй на глыбіні каля 3 метраў. Мужчына быў у прытомнасці і «падаваў гукавыя сігналы».

Ратавальнікі ўрэшце раскапалі абвал, дасталі пацярпелага на паверхню, паклалі яго на насілкі і перадалі брыгадзе хуткай медыцынскай дапамогі. Мужчыну шпіталізавалі ў цяжкім стане.

Як расказаў бацька пацярпелага, пры правядзенні земляных работ па ўкладцы дрэнажу ў доме, які будуецца ягоны сын працаваў у траншэі, а сам ён знаходзіўся наверсе. У нейкі момант грунт абваліўся і мужчыну ў траншэі засыпала зямлёй.

Nashaniva.com