У Бабруйску гарэла піларама

23 кастрычніка каля паўдня відавочцы паведамілі ратавальнікам пра пажар у будынку па вуліцы Карла Маркса ў Бабруйску.

23.10.2024 / 17:42

Ратавальнікі, якія прыбылі на месца, выявілі, што гарыць дах падстрэшка піларамы. Вакол назіралася шчыльнае задымленне.

Піларама належыць індывідуальнаму прадпрымальніку, будынак з пажаранебяспечнымі матэрыяламі сігналізацыяй быў не абсталяваны.

У выніку пажар знішчыў дах падстрэшка, піламатэрыялы пад навесам і ўнутры будынка, 2 дрэваапрацоўчыя станкі.

Пацярпелых няма, прычына ўзгарання высвятляецца.

Nashaniva.com