У двух раёнах Мінска прападзе вада

Акрамя таго, могуць узнікнуць праблемы з якасцю вады.

23.10.2024 / 16:26

У мікрараёнах Курасоўшчына — 1,2 будзе адсутнічаць водазабеспячэнне.

Вады не будзе з 22.00 23 кастрычніка да 06.00 24 кастрычніка. Паводле паведамлення Мінгарвыканкама, гэта звязана з будаўнічымі работамі ў раёне.

Пасля запуску вадаправода якасць вады можа пагоршыцца.

Камунальнікі выставяць аўтацыстэрны з пітной вадой па наступных адрасах: вул. Ландара, 8, вул. Ландара, 62/2, вул. Каржанеўскага, 4, вул.Каржанеўскага, 17, вул. Казінца, 76.

Nashaniva.com