Пад Барысавам мінівэн патрапіў пад грузавы цягнік — кіроўца загінула

На перагоне Барысаў — Жодзіна мікрааўтобус выехаў за забараняльны сігнал святлафора і сутыкнуўся з грузавым цягніком.

23.10.2024 / 09:33

Інцыдэнт здарыўся 22 кастрычніка ў 17:58. Па папярэдняй інфармацыі, кіроўца Volkswagen Carvella выехала на чырвоны сігнал святлафора на рэгуляваным чыгуначным пераездзе пры спраўнай сігналізацыі.

Машыніст цягніка зрабіў экстранае тармажэнне, але пазбегнуць сутыкнення не ўдалося.

61-гадовая жыхарка Барысава, якая кіравала аўтамабілем, загінула на месцы ДТЗ.

Nashaniva.com