У ЗША — успышка кішачнай інфекцыі праз гамбургеры «Макдональдса»

У ЗША 49 чалавек атруціліся гамбургерамі з «Макдональдса», адзін з іх памёр. 

23.10.2024 / 08:49

У 10 штатах ЗША зафіксавана ўспышка кішачнай інфекцыі. Усяго пацярпелі 49 чалавек. Адзін з іх памёр, яшчэ 10 — у шпіталях. Большасць пацярпелых паведамілі, што елі гамбургер Quarter Pounder у рэстаранах «Макдональдс» перад тым, як адчулі недамаганне. 

Які менавіта інгрэдыент гамбургераў аказаўся заражаны, пакуль невядома. «Макдональдс» часова перастаў прадаваць гамбургеры Quarter Pounder у некалькіх штатах. 

Гэтая навіна прыйшла пасля таго, як былы прэзідэнт Дональд Трамп з'явіўся ў пенсільванскім «Макдональдсе» падчас пастановачнай працы ў рэстаране, якая была часткай яго выбарчай агітацыі.

Трамп падаваў бульбу фры і правёў некалькі хвілін за фрыцюрніцай, спрабуючы высмеяць Камалу Харыс, якая працавала ў «Макдональдсе» падчас вучобы ў каледжы. Ён сцвярджаў без доказаў, што яна не працавала ў рэстаране хуткага харчавання.

Nashaniva.com