Заснавальніцы маркетплэйса Wildberries на дзень народзінаў падарылі беларускую бульбу

Бульбу з сімвалічнай назвай «Вайлдбэрыз» у якасці падарунка атрымала заснавальніца маркетплэйса Таццяна Кім. Пра гэта яна напісала ў сваім тэлеграм-канале.

23.10.2024 / 08:31

Фота: Таццяна Кім

Новы гатунак бульбы «Вайлдбэрыз» Таццяне на дзень народзінаў падарылі беларускія навукоўцы. Прадпрымальніца, якая атрымала падарунак ад Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па бульбаводстве і плодаагародніцтве, апублікавала фота клубняў — яны чырвона-фіялетавыя.

— Падумаем, можа, паспрабуем вырошчваць яго ў прамысловых маштабах, — напісала Кім.

Nashaniva.com