У Смаргоні п'яны хлопец так засмуціўся, што ва ўсіх машыны ёсць, а ў яго няма, што разбіў 9 аўто і заснуў у адным з іх

19 кастрычніка ў Смаргонскі РАУС звярнуўся мясцовы жыхар, які паведаміў, што ў яго аўтамабіля нехта пашкодзіў лакафарбавае пакрыццё. Міліцыя на месцы выявіла яшчэ восем аўто з рознымі тэхнічнымі пашкоджаннямі, паведаміла міліцыя Гродна.

22.10.2024 / 15:33

Падчас правядзення пошуку быў выяўлены і падазраваны. Ім аказаўся 23-гадовы жыхар Смаргонскага раёна.

Са слоў маладога чалавека, у той дзень ён знаходзіўся ў стане моцнага алкагольнага ап'янення. І ў яго ўзнікла крыўда праз тое, што ў горадзе шмат транспартных сродкаў, а ў яго аўтамабіля няма. З гэтай прычыны ён і пашкодзіў чужыя іншамаркі, дадалі ў міліцыі.

Фота з месца здарэння 

Пасля пагрому аўто малады чалавек заснуў у багажніку аднаго з транспартных сродкаў.

Заведзена справа па артыкуле за хуліганства. Хлопцу пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.

Nashaniva.com