У Пінскім раёне дзіця запраўляла бензапілу — і падпаліла сябе разам з адрынай

Дванаццацігадовы падлетак вырашыў дапамагчы маці.

22.10.2024 / 11:24

Фота: Дзяржкамітэт судовых экспертыз

Дзіця залівала бензін у бак трымера ў адрыне. Частку паліва хлопчык выпадкова разліў на падлогу. Падлетак вырашыў схаваць гэта, але нетрывіяльным спосабам: ён падпаліў разлітае паліва.

Раптам адбылася ўспышка, загарэўся бензін і каністра. Падлетак паспрабаваў вынесці яе на вуліцу, але паспяшаўся і праліў паліва сабе на ногі. У выніку на дзіцяці загарэлася адзенне.

Падлетак змог сябе аператыўна патушыць, а затым выклікаў супрацоўнікаў МНС — да таго часу ў хляве пачаўся пажар. Дзіця ў выніку шпіталізавалі з апёкамі 6% цела. 

Nashaniva.com