Вікторыю Кульшу ў трэці раз будуць судзіць за непадпарадкаванне адміністрацыі

28 кастрычніка суд Рэчыцкага раёна разгледзіць крымінальную справу супраць Вікторыі Кульшы. Яе трэці раз абвінавачваюць у злосным непадпарадкаванні адміністрацыі, піша «Гомельская Вясна».

22.10.2024 / 09:29

Праваабаронцам стала вядома, што 28 кастрычніка ў судзе Рэчыцкага раёна адбудзецца разгляд крымінальнай справы па ч. 1 арт. 411 (злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі), якая ўзбуджана супраць палітычнай зняволенай Вікторыі Кульшы.

Справу будзе разглядаць Станіслаў Іванюценка, ён жа выносіў папярэдні прысуд аб пакаранні Вікторыі. 

Вікторыя знаходзіцца ў зняволенні ўжо 4 гады. 

Яе затрымалі 4 лістапада 2020 года. Па версіі абвінавачання, яна адміністравала канал «Кіроўцы 97%». Вікторыю прыгаварылі да 2,5 гадоў калоніі па артыкуле аб грубым парушэнні парадку (частка 1 і частка 2 артыкула 342 КК).

У чэрвені 2022 года Кульшу прыгаварылі да яшчэ аднаго года калоніі па артыкуле аб злосным непадпарадкаванні адміністрацыі (артыкул 411 КК). 

У красавіку 2023 года Вікторыю прыгаварылі да аднаго года калоніі па артыкуле аб злосным непадпарадкаванні адміністрацыі (частка 1 артыкула 411 КК).

У студзені стала вядома, што ў жанцыны выявілі анкалагічнае захворванне.

«Трэба выцягнуць сюды адміністратараў, якія за мяжой знаходзяцца». Як ГУБАЗіК праводзіць гутаркі з арыштаванымі

Спробы вярбоўкі, пагрозы ГУБАЗіКа — расследаванне аб затрыманні адміністратараў канала «Кіроўцы 97»

Палітзняволеную Вікторыю Кульшу змясцілі ў ПКТ

Палітзняволеную Вікторыю Кульшу зноў адправілі ў ШІЗА. За паўгода яна была там 92 дні

Nashaniva.com