У мінскім парку Горкага збіраюцца зносіць «Казачны замак»
Будынак кавярні «Казачны замак» у парку Горкага рыхтуюць да зносу. Ужо пачаліся падрыхтоўчыя работы, піша тэлеграм-канал «Минск и минчанин».
21.10.2024 / 22:04
Фота: t.me/pureminsk
Будынак, афіцыйны адрас якога вуліца Фрунзе, 2б, размяшчаецца на беразе сажалкі.
«Кавярня ўваходзіла ў сетку аднайменных піцэрый і прапрацавала тут 17 гадоў, але не перажыла пандэмію каранавіруса», — паведамляе «Минск и минчанин».
Фота: t.me/pureminsk
Раней паведамлялася, што парк імя Горкага рэканструююць. Падрыхтоўчыя мерапрыемствы стартавалі 7 кастрычніка. Праектам прадугледжаная замена інжынерных сетак і часткова асвятлення.
Акрамя таго, тут паставяць аднатыпныя гандлёвыя павільёны. Іх знешні выгляд узгоднены з Міністэрствам культуры і Камітэтам архітэктуры Мінгарвыканкама, бо парк лічыцца гісторыка-культурнай каштоўнасцю. Таксама адкрыюць дадатковыя зоны адпачынку і новую дзіцячую пляцоўку.
Скончыць рэканструкцыю парку плануюць да пачатку новага сезона атракцыёнаў. Звычайна ён пачынаецца ў канцы красавіка.
У парку Горкага ў кастрычніку пачнецца рэканструкцыя
Самы вядомы мінскі загс пераехаў у іншае месца
Жыхарам Мінска задарма разашлюць 300 тысяч фота з відамі горада