На рынку прадавалі мухаморы. А што, так можна?

Незвычайны грыб прадавалі ў Гомелі на рынку — мухамор, заўважыла выданне «Першы». Людзі з маленства ведаюць, што гэты грыб атрутны. А ці можна ім увогуле гандляваць?

21.10.2024 / 20:49

Мухаморы прадавалі па 3 рублі. Зразумела, што гэта, відаць, не пачастунак для цешчы, а хутчэй прадукт для «народна-лекавых» мэтаў — ногі націраць ці яшчэ што.

Але ёсць нюанс — у Беларусі такія грыбы, як мухаморы, прадаваць забаронена. На сайце Міністэрства аховы здароўя Беларусі нават ёсць афіцыйны каментар з гэтай нагоды.

16 жніўня 2023 года была прынята пастанова намесніка міністра — галоўнага дзяржаўнага санітарнага доктара Рэспублікі Беларусь. Дакументам прадугледжаная забарона ўвозу на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь, рэалізацыя, захоўванне, транспарціроўка, выкарыстанне харчовай прадукцыі, якая змяшчае мухаморы.

«На сённяшні дзень няма ніводнага навуковага доказу аб станоўчым уплыве мухамораў, уключаючы мікрадозы, на арганізм чалавека», — сцвярджае Міністэрства аховы здароўя Беларусі.

Пры гэтым ведамства нагадвае, што:

Nashaniva.com