Расійскі лаўкостар перастае лётаць у Беларусь
Расійскі лаўкостар «Победа» спыняе палёты ў Беларусь, прынамсі на зіму. У сакавіку танныя рэйсы з Масквы з Санкт-Пецярбурга маюць вярнуцца ў расклад Нацыянальнага аэрапорта «Мінск», паведамілі ў беларускім офісе «Победы».
21.10.2024 / 19:20
Фота: Wikimedia Commons
Расійская бюджэтная авіякампанія «Победа» зайшла на беларускі рынак у чэрвені 2022 года, яе апошнія рэйсы ў гэтым сезоне запланаваныя на 25 і 26 кастрычніка.
Увогуле ж «Победа» працуе з 2014 года, прыйшоўшы на змену перавозчыку «Добралёт», які пакінуў рынак праз санкцыі ЕС. Што тычыцца «Победы», то пасля пачатку вайны яна засяродзілася на ўнутрырасійскіх рэйсах і палётах у краіны, прыязныя Расіі.
Як бюджэтна адпачыць на востраве вечнай вясны ў Атлантычным акіяне? Беларусы падзяліліся досведам
Самалёт Ryanair здзейсніў самы кароткі палёт у гісторыі. Усяго сем кіламетраў
Як самастойна спланаваць авіяпадарожжа і не прагадаць? Беларусы падзяліліся лайфхакамі
На некаторых рэйсах з Гомеля ў Маскву замянілі самалёты. Прычына зусім не ў тэхнічным стане