Прызналі палітвязнямі яшчэ 8 чалавек

21 кастрычніка праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 8 чалавек. Агульная колькасць людзей, якія на сёння з'яўляюцца ў Беларусі палітвязнямі, складае 1299 чалавек.

21.10.2024 / 17:37

У спіс палітзняволеных былі дададзеныя наступныя прозвішчы:

Аляксандр Якушкоў, Арцём Зянькоў, Валерый Мяфодзіенка, Андрэй Лабада, Марына Леановіч, Яўген Зайцаў, Яўген Сцяпанаў, Сяргей Паўлавіцкі.

Хто гэтыя людзі і чаму праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі, можна даведацца тут.

Спіс усіх палітвязняў Беларусі — тут.

Усяго на гэты момант палітвязнямі, паводле ацэнак праваабаронцаў, прызнаныя 1299 чалавек. Апошнім часам агульная іх колькасць істотна не расце і нават часам змяншаецца. Але гэта не таму, што рэпрэсіі ў Беларусі меншаюць, — проста паралельна з новымі выпадкамі зняволення па крымінальных справах ідзе працэс вызвалення тых асуджаных, хто цалкам адбыў свой тэрмін. Таксама суды некаторым прысуджаюць «хатнюю хімію», пасля чаго чалавек выходзіць з турэмных сцен, таму больш не лічыцца вязнем.

Варта таксама ўлічваць, што ў статыстыку ўваходзяць далёка не ўсе, хто знаходзіцца ў зняволенні з палітычных прычын, рэальная колькасць беларускіх палітвязняў нашмат большая. Пра вельмі многіх праваабаронцам проста нічога не вядома.

За ўдзел у акцыях пратэсту затрымалі сужэнцаў

Жыхара Бабруйска пасля вяртання з Польшчы асудзілі на 7 гадоў калоніі нібыта за стварэнне двух тэлеграм-чатаў

У РТБД пасля затрымання акцёраў адмяняюць самыя касавыя спектаклі

У Оршы затрымалі шматдзетную маці за каментары

Nashaniva.com